6 траўня 2024, панядзелак, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахлабысцін: Вялікая Расейская імперыя аб'яднае ўвесь свет

179

Вядомы расейскі акцёр падзяліўся сваімі поглядамі на сусветную палітыку.

Іх Іван Ахлабысцін апублікаваў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

«Давайце перастанем выкручвацца і пачнем разважаць, як нас вучылі і як мы гэта зразумелі. Тых каго вучылі па іншаму, тых і пераконваць сэнсу няма, мы для іх з іншай планеты, - піша Іван Ахлабысцін. - Ёсць зацверджаны Святымі Айцамі і тысячагоддзямі канцэпт, абсалютна ясны, без магчымасцяў на варыянты: славянскія плямёны збяруцца самі, збяруць верных сяброў, пабудуюць Вялікую Расейскую Імперыю і аб'яднаюць увесь свет, без усялякага намёку на глабалізацыю па палітэканамічным прынцыпе. Прынцып той бяздушны і таму заганны. Гэта шлях у пекла. Альтэрнатывы манархіі быць не можа. Па зыходу часоў Імперыя стане апошнім бастыёнам супраціву Антыхрысту. Кожны падданы Імперыі стане ваяром Армагедона і памрэ за Хрыста, каб з Хрыстом уваскрэснуць.

Адсюль і варта пачынаць усе іншыя развагі. Усё астатняе - ерась і здрада».

Адзначым, што каментар Іван Ахлабысцін напісаў з «айфона».

Напісаць каментар 179

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках