6 траўня 2024, панядзелак, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое мужчын выкралі свайго начальніка з-за малога заробку

1
Двое мужчын выкралі свайго начальніка з-за малога заробку

У Чэлябінску праводзіцца следства па факце выкрадання кіраўніка адной з мясцовых фірм.

Выкрадальнікамі сталі двое яго работнікаў, якія, пагражаючы нажом, прымусілі начальніка сесці ў іх аўтамабіль, а затым гвалтоўна вывезлі з горада, перадае БелТА.

Ужо на загараднай трасе мужчына аказаў супраціў выкрадальнікам, пасля чаго аўтамабіль з'ехаў у кювет. Добра, што побач праязджалі супрацоўнікі ДІБДР, якія і затрымалі злачынцаў.

Следства запэўнівае, што прычынай канфлікту сталі нязгоды з нагоды аплаты працы. У дачыненні да выкрадальнікаў, якія раней ужо былі судзімыя, распачатая крымінальная справа па артыкуле аб выкраданні чалавека групай асоб па папярэдняй змове з ужываннем зброі. Злачынцам пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба МУС.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках