5 траўня 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць рэчаў, якія прычыняць боль Крамлю

25
Шэсць рэчаў, якія прычыняць боль Крамлю

Варыянты санкцый, якія на самой справе апынуцца балючымі для Уладзіміра Пуціна.

Іх пералічвае нямецкае выданне Bild (пераклад - Inopressa.ru).

Для пачатку аўтары артыкула прапануюць адабраць у Расеі права правядзення Чэмпіянату свету па футболе 2018 года і Гран -пры "Формулы-1" у Сочы, запланаванага на восень 2014 года. "Паколькі расейцы вельмі моцна хочуць стаць чэмпіёнамі свету па футболе, яны нават нанялі аднаго з самых паспяховых у свеце трэнераў Фабіа Капэла".

У якасці другой санкцыі выданне патрабуе "выправадзіць" з Германіі расейскага амбасадара Уладзіміра Граніна - гэтак жа, як гэта было зроблена нямецкім урадам з амбасадарам Сірыі ў 2012 годзе. Трэцяй санкцыяй у дачыненні да Расеі павінна стаць "забарона прызямляцца расейскім самалётам, у тым ліку і прыватным". Адзін толькі "Аэрафлот", як падкрэслівае Bild, здзяйсняе 52 рэйса на тыдзень, прычым ляцяць турысты і бізнесмены па капейкавых коштах (каля 200 еўра за квіток туды і назад). "Час пакласці канец таму, што багатыя расейцы лётаюць у Еўропу на закупы".

Акрамя гэтага, выданне выступае за тое, каб расейскія канцэрны больш не размяшчалі сваю рэкламу ў Еўропе, як гэта, напрыклад, робіць "Газпрам", які плаціць па 15 млн еўра ў год за тое, каб на футболках нямецкай футбольнай каманды "Шальке" красаваўся яго лагатып. Яшчэ адной мерай, накіраванай супраць Расеі, можа стаць забарона выступаць на "Еўрабачанні". "У гэтым годзе расейцы як раз будуць святкаваць 20-годдзе свайго першага выступлення на конкурсе".

Апошняй жа санкцыяй, гаворыцца ў заключэнне, павінна стаць адмова ад куплі расейскага газу. У сувязі з мяккай зімой у гэтым годзе, піша Bild, сховішчы запоўненыя. Замест супрацоўніцтва з Расеяй неабходна будаваць новыя газаправоды, напрыклад, у Нарвегію.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках