6 траўня 2024, панядзелак, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вконтакте» прапануе размяшчаць ілжывую інфармацыю пра Украіну

9

У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» суполкам прапануюць размяшчаць ілжывую інфармацыю пра Украіну.

За размяшчэнне абяцаюць 3000 расейскіх рублёў. Інфармацыя тычыцца таго, што нібыта для фізічных асоб ва Украіне будзе павялічвацца мінімальная стаўка падаходнага падатку. Пра гэта паведамляе група «Гэта Кіеў, дзетка! (Тыповы Кіеў)».

«Крамлёўскія ўгра-фіны прапануюць нашай суполцы «Вконтакте» 3000 рублёў за публікацыю фэйкавай інфармацыі аб нібыта павелічэнні мінімальнай стаўкі падаходнага падатку для фізічных асоб з цяперашніх 15 да 20 адсоткаў.

Заяўку мы адхілілі. Не сакрэт што размяшчаем рэкламу, гэта дапамагае нам кожны дзень максімальна аддавацца нашым чытачам. Але абыйдземся без тысячных крамлёўскіх бюджэтаў як і абыходзяцца без іх украінскія салдаты што да апошняга стаяць у Крыме за Украіну!» - напісалі ў суполцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках