6 траўня 2024, панядзелак, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: Уварванне з усходу можа пачацца ў любы момант

12
Мінабароны Украіны: Уварванне з усходу можа пачацца ў любы момант

Расейскія войскі, якія бралі ўдзел у вучэннях, адышлі ад мяжы, але так і не вярнуліся ў свае часткі.

У Міністэрстве абароны Украіны асцерагаюцца распаўсюджвання расейскай агрэсіі на мацерыковую частку краіны. Пра гэта заявіў намеснік міністра абароны Украіны Леанід Палякоў, паведамляе zn.ua.

"Не спыняюцца спробы распаўсюджвання агрэсіі Расеі на мацерыковую частку Украіны... Назапашаны ваенны патэнцыял каля межаў нашай краіны можа быць у любы момант выкарыстаны супраць нас", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў пятніцу, 21 сакавіка, у Кіеве.

Паводле яго слоў, расейскія войскі, якія бралі ўдзел у вучэннях, адышлі ад украінска-расейскай мяжы, але так і не вярнуліся ў свае часткі, а размясціліся глыбей на тэрыторыі РФ, але недалёка ад мяжы.

Больш за тое, Расейская Федэрацыя пачала вайсковыя вучэнні з удзелам артылерыйскіх частак на межах з Украінай. "Расея пачала вучэнні побач з нашымі межамі сваіх артылерыйскіх частак", - заявіў Палякоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках