6 траўня 2024, панядзелак, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія памежнікі: У нас ёсць загад на ўжыванне зброі

11

Усходняя мяжа Украіны ахоўваецца ва ўзмоцненым рэжыме.

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Украина» са спасылкай на кіраўніка Дзяржпамежслужбы краіны.

Перш за ўсё, павялічаная колькасць памежнікаў, якія нясуць службу па ахове мяжы. Часова адмененыя адпачынкі для асабістага складу. Павялічаная група аховы, а на праблемных участках ствараюць спецыяльныя атрады. «У нас ёсць загад на ўжыванне зброі», - кажуць памежнікі.

Уздоўж усёй усходняй мяжы працягваецца збудаванне рова глыбінёй два і шырынёй чатыры метры. Ён павінен на некаторы час затрымаць варожую тэхніку ў выпадку ўварвання.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках