6 траўня 2024, панядзелак, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь павялічыла экспарт калію

2
Беларусь павялічыла экспарт калію

Беларусь у студзені 2014 павялічыла экспарт калійных угнаенняў да 312 тысяч тон (у пераліку на актыўнае рэчыва)

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт .

Гэтая лічба на 39,9% большая ў параўнанні са студзенем 2013 года і на 10,6% вышэйшая ў параўнанні са снежнем 2013 года. Валютная выручка ад экспарту калійных угнаенняў у студзені 2014 склала $142,3 млн, павялічыўшыся на 3,8% у параўнанні са студзенем 2013 года, піша АФН.

У тым ліку ў Бразілію ў студзені было экспартавана 130 тысяч тон (у студзені 2013 года пастаўкі не ажыццяўляліся), 40 тысяч тон у Кітай (у 2,8 разы менш, чым у студзені 2013 года), 19 тысяч тон у Малайзію (у студзені 2013 года пастаўкі не ажыццяўляліся), 18 тысяч тон у Нарвегію (на 19,1% менш), 11 тысяч тон у Карэю (у 2,2 разы больш), 10 тысяч тон у Сенегал (у студзені 2013 года паставак не было), па 9 тысяч тон у Турцыю (рост у 2,2 разы) і Італію (рост у 3,6 разоў).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках