6 траўня 2024, панядзелак, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двайнік Кім Чэн Ына гандлюе кебабамі ў Кітаі

14
Двайнік Кім Чэн Ына гандлюе кебабамі ў Кітаі

Кітайскія журналісты выявілі ў горадзе Шэньян гэтага двайніка паўночнакарэйскага дыктатара.

Ён стаіць на рагу і гандлюе кебабамі. Мужчына ніколі не задумваўся пра тое, што ён як дзве кроплі вады падобны на правадыра КНДР, пакуль яму не сказалі пра гэта пакупнікі. Цяпер яго бізнэс квітнее, паведамляе The Huffington Post.

Сёння ў Манчу Туана няма адбою ад кліентаў. Усе яны прачыталі пра мужчыну ў газетах і хочуць з ім сфатаграфавацца. Спачатку Туан не разумеў, што адбываецца, але потым здагадаўся, як выкарыстоўваць сваё падабенства з паўночнакарэйскім дыктатарам у камерцыйных мэтах. На просьбу пра фота ён пачаў адказваць: «Вядома, калі вы купіце кебаб». Многія куплялі адразу па два, паведамляе тэлеканал «Расея 24».

Кітаец папрацаваў над сваім іміджам для большага падабенства з Кім Чэн Ынам. Ён зрабіў сабе прычоску, як у лідара КНДР і купіў сабе такі ж чорны касцюм. Пасля гэтага ля століка Туана пачаў збірацца натоўп. Зрэшты, не ўсё аказалася так прывабна. Неўзабаве мужчына быў вымушаны наняць сабе памочніка, бо за бясконцым пазіраваннем на камеру ён не паспяваў гатаваць і гандляваць. Таксама высветлілася, што ў тыя дні, калі ілжэ-Кім Чэн Ын не стаяў за мангалам, кебабы прадаваліся зусім дрэнна. У сапраўдны момант кітаец распрацоўвае новую тактыку прыцягнення кліентаў.

Фота: mirror.co.uk

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках