6 траўня 2024, панядзелак, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцэнюк: Нельга дазволіць Расеі выкарыстаць «новую ядзерную зброю»

14
Арсеній Яцэнюк: Нельга дазволіць Расеі выкарыстаць «новую ядзерную зброю»

Украіна тэрмінова мае патрэбу ў пастаўках газу з Еўропы

Пра гэта заявіў кіраўнік пераходнага ўкраінскага ўрада Арсеній Яцэнюк падчас саміту краін ЕЗ у Брусэлі, піша Deutsche Welle. Ён паказаў на неабходнасць такога кроку ў сувязі з тым, што Расея пасля анэксіі Крыма парушыла ранейшыя дамоўленасці і падвоіла кошт на газ, паведамляе dpa.

«Важна, каб мы ўсе прытрымліваліся адзінага меркавання і не дазволілі нікому, у тым ліку і Расеі, выкарыстоўваць энэрганосьбіты як новую ядзерную зброю», - cказал Яцэнюк. «Лепшы спосаб, які дазваляе кантраляваць Расею, - гэта выкарыстанне рэальных эканамічных санкцый», - адзначыў кіраўнік украінскага ўрада.

Між тым, як заявіў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў 21 сакавіка газеце «Ведамасці», Масква не бачыць падстаў далей гарантаваць зніжку, дадзеную Кіеву ў 2010 годзе ў абмен на базаванне Чарнаморскага флота ў Севастопалі. «Такога паняцця як зніжка на газ для Украіны за базаванне Чарнаморскага флоту больш не існуе. Цяпер яна не можа прымяняцца ні дэ-юрэ, ні дэ-факта», - сказаў Пяскоў.

Пагадненне аб падаўжэнні знаходжання расейскага флоту ў Крыме ў абмен на зніжку ў суме 100 даляраў за тысячу кубаметраў газу было падпісанае ў Харкаве ў красавіку 2010 года. З улікам гэтай скідкі Украіна ў 2013 годзе плаціла амаль 400 даляраў за тысячу кубаметраў газу.

У снежні пасля адмовы Украіны ад падпісання пагаднення з ЕЗ «Газпром» даў Кіеву яшчэ адную зніжку, і са студзеня 2014 кошт знізіўся да 268,5 даляра за тысячу кубаметраў.

Цяпер Украіна павінна плаціць за тысячу кубаметраў расейскага газу самы высокі кошт у Еўропе - 480 даляраў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках