6 траўня 2024, панядзелак, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Камеры на Акрэсціна забітыя «асацыяльнымі элементамі»

19
Максім Вінярскі: Камеры на Акрэсціна забітыя «асацыяльнымі элементамі»

Людзей масава адпраўляюць у ЛПП перад ЧМ.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», які выйшаў на волю з турмы на Акрэсціна.

«Большая частка тых, хто там цяпер знаходзіцца, сядзіць за хуліганства ці п'янства. Амаль усе яны кандыдаты ў ЛПП, таму што ідзе «зачыстка» горада перад Чэмпіянатам свету ў хакеі ад усіх «асацыяльных элементаў». Улады гэтага не хаваюць. І ўсіх, хто знаходзіцца на Акрэсціна, альбо вазілі на камісіі, якія накіроўваюць у ЛПП, альбо збіраюцца везці. Двух маіх сукамернікаў забралі на суд і далі па году ЛПП», - адзначыў ён.

Нагадаем, 5 сакавіку Максім Вінярскі зладзіў пікет ля амбасады Расеі ў Беларусі. Ён стаў насупраць будынку амбасады з плакатам «Акупанты, прэч з Украіны». За гэта суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў яго 15 дзён арышту.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках