6 траўня 2024, панядзелак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Муж «рэгіяналкі» Павалій агітаваў вайскоўцаў здрадзіць Украіне

39
Муж «рэгіяналкі» Павалій агітаваў вайскоўцаў здрадзіць Украіне

Муж дэпутаткі і спявачкі Таісіі Павалій Ігар Ліхута заклікаў украінскіх вайскоўцаў здрадзіць радзіме.

Пра гэта паведамляе супольнасць «Крым SOS» у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Украінскім вайскоўцам з цэнтра разведкі ВМС на Фіяленце (ВЧ А4368) расейцы паставілі ультыматум: падпісваць кантракт з расейскім Чарнаморскім флотам або выязджаць на мацярык. Частка службоўцаў прысягнула Расеі, а частка - не, - гаворыцца ў паведамленні. - Прычым, упрошваць украінскіх вайскоўцаў пераходзіць на бок Расеі, прыязджаў украінскі прадусар Ігар Ліхута - муж народнай дэпутаткі Украіны Таісіі Павалій».

Актывісты падкрэсліваюць, што тыя, што засталіся верныя ўкраінскай прысязе, знаходзяцца ў разгубленасці і не ведаюць, што рабіць і якім чынам выбірацца з паўвыспы. «Кіраўніцтва часткі выехала, няма і сувязі са штабам», - дадалі ў паведамленні.

Нагадаем, на тэрыторыі паўвострава знаходзяцца некалькі тысяч украінскіх вайскоўцаў і маракоў. Часткі знаходзяцца ў аблозе. Шэсць украінскіх караблёў заблакаваныя ў Севастопалі і бухце Данузлаў.

Фота: glavcom.ua, Алег Радчанка

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках