6 траўня 2024, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выручка Беларусі ад экспарту нафтапрадуктаў звалілася на 15%

4
Выручка Беларусі ад экспарту нафтапрадуктаў звалілася на 15%

Выручка Беларусі ад экспарту нафтапрадуктаў у студзені 2014 знізілася да $939,9 млн.

Гэта на 15% менш чым у студзені мінулага года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені на экспарт было пастаўлена 1,239 млн тон нафтапрадуктаў, што на 11,8% менш, чым за аналагічны перыяд 2013 года. У снежні 2013 экспарт нафтапрадуктаў складаў 1,166 млн тон супраць 750 тыс тон у лістападзе 2013 года. Экспарт у краіны па-за СНД у студзені 2014 ўпаў на 19,3% і склаў 854 тыс тон, у грашовым выражэнні экспарт знізіўся на 20,4% да $629500000, піша АФН.

Пастаўкі ў краіны СНД выраслі на 11,4% да 385 тыс тон, у вартасным выражэнні знізіліся на 1,3% і склалі $310,4 млн. У тым ліку 154 тысяч тон было экспартавана ў Расею (рост у 2 разы) на $88,6 млн (рост у 1,8 раза).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках