6 траўня 2024, панядзелак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску п'яны кіроўца разбіў ужо канфіскаваны ў яго аўтамабіль

40
У Менску п'яны кіроўца разбіў ужо канфіскаваны ў яго аўтамабіль

У Менску затрымалі п'янага кіроўцу, які кіраваў аўтамабілем, ужо канфіскаваным пастановай суда за язду ў нецвярозым выглядзе.

З 2008 года кіроўца меў 35 парушэнняў ПДР, зафіксаваных ДАІ, у тым ліку тройчы ён трапляўся ў нецвярозым выглядзе. У лютым суд прыняў пастанову аб канфіскацыі аўтамабіля («Мазда 626») і грашовым штрафе.

Аўтамабіль арыштавалі і хацелі адправіць на ахоўную стаянку, піша БелаПАН.

20 сакавіка яго былы ўладальнік выпіў і наважыў напрыканцы пакатацца.

Ён скраў аўтамабіль са стаянкі, сарваў усе пломбы, на вуліцы Сухараўскай пашкодзіў іншы аўтамабіль, і з'ехаў. Але на вуліцы Нёманскай трапіў у рукі грамадзяніна, які утрымліваў яго да прыбыцця міліцыі. Экспэртыза выявіла ў яго 2 праміле алкаголю ў крыві, ягоны аўтамабіль моцна разбіты.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках