6 траўня 2024, панядзелак, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія баевікі вызвалілі яшчэ двух закладнікаў

Расейскія баевікі вызвалілі яшчэ двух закладнікаў

Аператары «Вавілон-13» адпушчаныя на волю.

Кінааператар аб'яднання «Вавілон-13» Яраслаў Пілунскі і Юры Грузінаў, якія былі выкрадзеныя ў Сімферопалі 16 сакавіка, адпушчаныя на волю.

Пра гэта ў каментары Lb.ua паведаміў в.а. намеснік кіраўніка АП Андрэй Сенчанка.

«На даручэнне в.а. кіраўніка дзяржавы Аляксандра Турчынава праводзіліся перамовы і, у выніку гэтых перамоў, учора былі адпушчаныя адмірал ВМФ Украіны Сяргей Гайдук і яшчэ сямёра закладнікаў. Сёння - яшчэ двое», - сказаў Сенчанка.

Паводле ягоных слоў, Пілунскі і Грузінаў ўжо бліжэйшымі гадзінамі павінны прыбыць у Херсоне.

Нагадаем, 20 сакавіка ў Крыме вызвалілі 8-х закладнікаў, у ліку якіх быў камандуючы ВМС Сяргей Гайдук і актывісты Аўтамайдану.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках