6 траўня 2024, панядзелак, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатар ЗША: Цяпер ні новых матрошак, ні матчу з Шарапавай

64
Сенатар ЗША: Цяпер ні новых матрошак, ні матчу з Шарапавай

Сенатар-рэспубліканец ад штата Індыяна Дэн Коутс пералічыў страты ад уведзеных Масквой санкцыі супраць сябе.

Пасля заявы МЗС Расеі аб увядзенні санкцый супраць 9 афіцыйных асоб ЗША, амерыканскія чыноўнікі і заканадаўцы не замарудзілі з адказамі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Сенатар ад штата Індыяна Дэн Коутс (Dan Coats) апублікаваў свой спіс з 10 «страт», якія ён асабіста панёс праз увядзенні супраць яго санкцыі.

«Не змагу завяршыць калекцыю матрошак маёй унучкі;

Не змагу параўнаць Вялікі тэатр з тэатрам Палладыум у горадзе Кармэль, Індыяна;

Я не даведаюся, як бы клікалі сваю сабаку на рускай мове;

Не змагу катацца на лыжах у Сочы;

Не змагу купіць жонцы норкавае футра;

Не змагу расказаць сябрам Думы, як гаварыць свайму прэзідэнту «Не»;

Прыйдзецца адмяніць тэнісны матч з Шарапавай;

Не змагу параўнаць горад Рашавіль (Russiaville) у Індзіане з Расеяй;

Не змагу пераканацца, боршч такі ж смачны, як свіная выразка;

Летні адпачынак у Сібіры адмяняецца», - напісаў ён.

Фота: AP

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках