3 траўня 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: ЗША нанясуць магутны ўдар па цэлых сектарах эканомікі Расеі

81
Джон Кэры: ЗША нанясуць магутны ўдар па цэлых сектарах эканомікі Расеі

Санкцыі, уведзеныя Вашынгтонам, - толькі пачатак.

ЗША не спыняцца на ўвядзенні персанальных абмежаванняў супраць трох дзесяткаў чыноўнікаў, бізнесоўцаў і банка Расеі. Дзеянні Уладзіміра Пуціна ў Крыме падрываюць увесь пасляваенны парадак і міжнародную бяспеку. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, паведамляе «Голас Амерыкі».

Якімі будуць далейшыя санкцыі, паводле яго слоў, залежыць ад расейскага прэзідэнта. «Мы гатовыя адказаць вельмі, вельмі магутнымі дадатковымі сур'ёзнымі санкцыямі супраць цэлых сектараў эканомікі, калі яны будуць прадаўжаць займацца нелегальнымі і правакацыйнымі дзеяннямі», - адзначыў Кэры.

У той жа час, дзяржсакратар мяркуе, што напружанне ў дачыненні да Украіны паміж ЗША і Расеяй не паўплывае на іх працу ў іншых пытаннях - па Афганістане, Сірыі і іранскай ядзернай праграме.

Нагадаем, раней Злучаныя Штаты Амерыкі пашырылі спіс санкцый супраць расейскі чыноўнікаў і палітыкаў у сувязі з анэксіяй Расеяй украінскага Крыма. У спіс тых, каму забаронены ўезд у ЗША, чые рахункі падлягаюць замарожванню, а маёмасць - канфіскацыі, патрапілі топавыя чыноўнікі з бліжэйшага атачэння прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках