3 траўня 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў падасць Маскве пазоў на сотні мільярдаў даляраў

81
Кіеў падасць Маскве пазоў на сотні мільярдаў даляраў

Украіна падасць супраць Расеі пазовы ў сувязі з падзеямі ў Крыме.

Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» увечары 21 сакавіка прэм'ер-міністр краіны Арсень Яцанюк. Палітык сцвярджае, што дзеянні Расеі ў Крыме з'яўляюцца рабаваннем, прычым «гаворка ідзе пра сотні мільярдаў даляраў».

Палітык паведаміў, што «цяпер ідзе сур'ёзная дыскусія наконт таго, якая фінансавая адказнасць Расеі за падзеі, якія адбыліся ў Крыме». Паводле яго слоў, Расейская Федэрацыя здзейсніла ўзброенае рабаванне Украіны, пры гэтым «нацыяналізавала дзясяткі аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці Украіны».

Нагадаем, самаабвешчаная кіраўніцтва аўтаномнай рэспублікі Крым 6 сакавіка абвясціла аб намеры нацыяналізаваць украінскую дзяржаўную ўласнасць. 10 сакавіка улады Крыму заявілі аб прысваенні флоту ВМС Украіны. 19 сакавіка, на наступны дзень пасля падпісання дамовы аб далучэнні паўвострава да Расеі, было абвешчана таксама аб нацыяналізацыі ўкраінскіх курортаў.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках