3 траўня 2024, Пятніца, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхара Баранавічаў аштрафавалі за салідарнасць з Украінай

18
Жыхара Баранавічаў аштрафавалі за салідарнасць з Украінай

21 сакавіка ў судзе адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы Уладзіміра Гундара.

Актывіст арганізаваў 4 сакавіка ў цэнтры Баранавічаў адзіночны пікет супраць вайны Расеі з Украінай. Вёў судовае пасяджэнне суддзя Станіслаў Півавар, піша ПЦ "Вясна".

Уладзімір Гундар не прызнаў сябе вінаватым у парушэнні арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь - арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Ён адзначыў, што арт. 33 Канстытуцыі кожнаму гарантуе свабоду меркаванняў, поглядаў і іх свабоднае выказванне. Таму, са словаў грамадскага актывіста, 4 сакавіка ён правёў адзіночны пікет салідарнасці з украінскім народам супраць агрэсіі Расеі, накрыўшы плечы сіне-жоўтым сцягам Украіны і разгарнуўшы каляровы плакат «Пуцінскія банд-агрэсары - гэць з Украіны, прэч з Беларусі».

У заключэнне свайго выступу Уладзімір Гундар зачытаў з Бібліі мудрасць Саламона аб справядлівасці суддзяў, падкрэсліўшы, што суддзі ў сваіх пастановах павінны кіравацца не толькі законам, але і маральнымі каштоўнасцямі.

Суддзя Станіслаў Півавар прызнаў Уладзіміра Гундара вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП РБ - арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і прысудзіў да адміністрацыйнага штрафу ў памеры 15 базавых велічынь (1 млн 950 тыс рублёў).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках