3 траўня 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінкульт Расеі хоча ўвесці квоты на замежныя фільмы

73
Мінкульт Расеі хоча ўвесці квоты на замежныя фільмы

У Расеі хочуць увесці квоты на замежныя фільмы як у СССР: не больш за шэсць фільмаў у год.

Пра гэта заявіў міністр культуры Уладзімір Мядзінскі, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Кватаванне ўводзіць трэба, без гэтага расейскаму кіно не дапаможаш, - сказаў ён. - Уводзіць яго трэба абавязкова, што б на гэтую тэму ні балабонілі ўладальнікі кінасеткі. Мы паглядзім на вынікі года, пасля гэтага будзем прымаць пастанову. Перш чым увязвацца ў бітву, трэба зразумець, хто нам супрацьстаіць».

Ён адзначыў, што ёсць розныя формы кватавання - на тэлебачанні ці на кінаэкранах. Мядзінскі нагадаў, што ў савецкія часы была ўведзена квота на амерыканскія фільмы - не больш за шэсць фільмаў у год.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках