3 траўня 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полацк і Наваполацк на тыдзень забаранілі аборты

58
Полацк і Наваполацк на тыдзень забаранілі аборты

Тыдзень без абортаў правядуць два беларускія гарады Полацк і Наваполацк.

Пра гэта абвясцілі мясцовыя грамадскія арганізацыі, якія змагаюцца за дэмаграфічную і духоўную бяспеку Беларусі. З 27 сакавіка па 3 красавіка ўсе бальніцы і жаночыя кансультацыі адмовяцца ад здзяйснення абортаў. У рамках акцыі «Разам - у абарону жыцця», арганізаванай з благаславення мітрапаліта Менскага і Слуцкага Беларускай праваслаўнай царквы Паўла, адбудуцца семінары на адпаведную тэматыку, піша sobor.by.

Старт акцыі прымяркуюць да пачатку форуму «Традыцыйныя духоўна-маральныя каштоўнасці як аснова нацыянальнай дэмаграфічнай бяспекі Беларусі», які адбудзецца на базе радзільнага дома Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.

Цягам тыдня ў Полацку адбудуцца семінар «Роля медыцыны і акушэраў - гінеколагаў ў развязванні дэмаграфічнай праблемы ў Беларусі ва ўмовах 21 стагоддзя» і майстар-класы - кансультацыі для жанчын, якія трапілі ў сітуацыю крызіснай цяжарнасці.

У двух гарадах правядуць агульнашкольныя бацькоўскія сходы і майстар-класы па папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў і прафілактыцы залежнасцяў.

Акцыя «Разам - у абарону жыцця» бярэ пачатак у 2011 годзе, калі стартавала нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі.

Галоўная мэта правядзення такога тыдня - прыцягненне ўвагі грамадства да пытанняў сям'і, фарміраванне ў моладзі пазітыўнага стаўлення да сямейных каштоўнасцяў, скарачэнне колькасці абортаў і павышэнне нараджальнасці.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках