3 траўня 2024, Пятніца, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Паветраных сіл Украіны упаў пры пасадцы

49
Самалёт Паветраных сіл Украіны упаў пры пасадцы

Аварыя адбылася падчас правядзення планавых палётаў.

Самалёт Су-24М 7-й брыгады тактычнай авіяцыі Паветраных сіл ВСУ упаў пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрома Стараканстантынаў ў Хмяльніцкай вобласці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.

«Аварыя адбылася 21 сакавіка ў 17.15 падчас правядзення планавых палётаў. Экіпаж у складзе камандзіра эскадрыллі і штурмана катапультаваўся . Ахвяр і разбурэнняў няма, экіпаж самалёта не пацярпеў», - гаворыцца ў паведамленні.

Прычыны аварыі расследуюцца спецыяльна створанай камісіяй.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках