3 траўня 2024, Пятніца, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя арганізатары беспарадкаў на Данбасе

7
Затрыманыя арганізатары беспарадкаў на Данбасе

Паводле факту падзеяў 13 сакавіка ў Данецку, калі загінуў удзельнік мірнай акцыі пратэсту, ужо затрымана 11 чалавек.

8 з іх арыштаваныя, а траім абіраецца мера стрымання. Пра гэта ў пятніцу, 21 сакавіка, заявіў начальнік абласнога ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Пажыдаеў, піша НБН.

«Што тычыцца пытання гібелі чалавека, то кола людзей усталяванае, я думаю, што бліжэйшым часам мы дамо прэс-канферэнцыю з пракурорам вобласці і больш падрабязна раскажам пра тое, хто гэта быў і як гэта было», - сказаў Пажыдаеў у эфіры 1 +1.

Ён удакладніў, што на гэты момант у Данецку няма ні аднаго арыштаванага нерэзідэнта Данецкай вобласці.

«Гэтая інфармацыя зараз правяраецца, і я думаю, што бліжэйшым час мы скажам і выразна адрэагуем на гэтыя ўсе тэндэнцыі: хто плаціць і як праходзіць фінансаванне ўсіх гэтых мітынгаў», - адзначыў Пажыдаеў.

Як паведамлялася, 13 сакавіка ў выніку сутыкненняў паміж удзельнікамі прарасейскага мітынгу ў цэнтры Данецка і акцыі «За адзіную Ўкраіну!» загінуў адзін і пацярпелі 28 чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках