3 траўня 2024, Пятніца, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Павел адмовіўся чытаць лісты, напісаныя ад рукі

148

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел на лісты прыхаджан, напісаныя ад рукі, не адказвае.

Пра гэта распавяла прыхаджанка Свята-Мікалаеўскага гарнізоннага сабора, размешчанага на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Берасцейская крэпасць – герой». Паверыць у такое было цяжка. Але 59-гадовая берасцейка свае словы пацвердзіла дакументам. У адказ на свой зварот яна атрымала ліст з Менскага Епархіяльнага ўпраўлення Беларускага Экзархата, піша tomin.by.

«Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Паўла, Мітрапаліта Менскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, канцылярыя Менскага Епархіяльнага Упраўлення паведамляе, што Ваш зварот атрыманы, але Уладыка Экзарх разглядае толькі тыя звароты, якія набраныя на кампутары. Вы можаце паўторна накіраваць свой зварот, набраўшы яго на кампутары», - гаворыцца ў адказе на ліст.

Дарэчы, почырк у прыхаджанкі з Берасця разборлівы і чытаны.

Адказ з канцылярыя Менскага Епархіяльнага ўпраўлення пакрыўдзіў яе. Бо берасцейка шчыра хацела выправіць дапушчаныя ў кнігах памылкі, за якія ёй проста крыўдна. Цяпер жа дадалася і крыўда за атрыманую адпіску.

«Чаму яны так напісалі? - Пытаецца яна. - Бо я пісала не асабіста Мітрапаліту Паўлу, а ў Беларускі Экзархат. А мне проста плюнулі ў душу».

Берасцейка, дарэчы, шмат купляе і чытае праваслаўнай літаратуры. Перажывае сэрцам за кожную недакладнасць і памылку, дапушчаныя ў кнігах. Яна хацела зрабіць лепш, але яе не захацелі пачуць. А кампутара ў яе дома няма, як і ў сотняў тысяч іншых беларускіх вернікаў.

Напісаць каментар 148

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках