3 траўня 2024, Пятніца, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко: Уварванне ва Украіну знішчыла еўрапейскую сістэму бяспекі

6
Віталь Клічко: Уварванне ва Украіну знішчыла еўрапейскую сістэму бяспекі

ЕЗ і ЗША павінны ўжываць санкцыі не толькі супраць некаторых прадстаўнікоў пуцінскага рэжыму, але і ізаляваць Расею эканамічна.

Пра гэта заявіў лідар «УДАРа» Віталь Клічко падчас выступу на Брусэльскім форуме, піша прэс-служба партыі.

«Апошнія падзеі ва Украіне паказалі, што расейскія лідары гатовыя ўжыць сілу. Таму ЕЗ і ЗША разам павінны быць гатовыя жорстка рэагаваць. Патрэбныя такія санкцыі дэмакратычнага свету, якія былі б сапраўды балючымі для Пуціна. Таму яны павінны тычыцца не толькі некаторых прадстаўнікоў пуцінскага рэжыму. Ціск павінны ізаляваць Расею эканамічна», - падкрэсліў Клічко.

Ён падкрэсліў, што ўварванне Расеі ва Украіну і акупацыя Крыма знішчылі сістэму еўрапейскай бяспекі, а Пуцін парушыў усе нормы міжнароднага права. Клічко таксама выказаў упэўненасць, што эканамічная ізаляцыя паставіць крыж на надзеях Пуціна адносна аднаўлення Расейскай імперыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках