3 траўня 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е ў Беларусі б'е тэмпературныя рэкорды

1
Надвор'е ў Беларусі б'е тэмпературныя рэкорды

Тэмпература паветра ў Менску склала 18 градусаў цяпла пры прагнозе ў 14-16 градусаў.

Ранейшы максімум дня, зафіксаваны 21 сакавіка 1974, складаў 16,3 градуса. Пабіты тэмпературныя рэкорды таксама ў Магілёве - там 21 сакавіка было зафіксавана 15,5 градусаў цяпла (было 14,7 у 2007 годзе) і Віцебску - там плюс 15,8 градусаў (14,6 у 1990-м), піша БелаПАН.

Сярод абласных цэнтраў цяплей за ўсё было ў Берасці - плюс 20,3 градуса, аднак да паўтарэння рэкорда 1974 не хапіла 1,6 градуса. Самым цёплым месцам у краіне апынуўся раён метэастанцыі «Палеская» ў Берасцейскай вобласці - 20,6.

У суботу, 22 сакавіка, у Менску можа быць пабіты рэкорд 76-гадовай даўніны - плюс 16,6 градуса, так як сіноптыкі прагназуюць максімальную дзённую тэмпературу 15-17 градусаў. Паколькі цёплае надвор'е захаваецца, не выключана і падзенне рэкорду для 23 сакавіка - плюс 14,7 градуса ў 1981 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках