3 траўня 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары патрабуюць нацыянальную аўтаномію

16
Крымскія татары патрабуюць нацыянальную аўтаномію

Курултай крымскататарскага народа збярэцца бліжэйшым часам для вырашэння рэалізацыі права крымскіх татараў на самавызначэнне.

Пра гэта заявіў старшыня Меджліса Рэфат Чубараў, піша zn.ua.

«Мы ніколі не адмаўляліся ад свайго права на самавызначэнне. У якой форме мы яго рэалізуем, якім чынам - хутка пастановім. Мы хутка збярэм Курултай» , - сказаў ён адказваючы на пытанне адносна аднаўлення нацыянальнай аўтаноміі, страчанай ў 1944 годзе.

Старшыня Меджліса падкрэсліў, што крымскія татары ў любым выпадку застануцца на сваёй зямлі, яны самі будуць вызначаць свой лёс. Чубараў дадаў , што формы рэалізацыі права на самавызначэнне, яго механізм і магчымасці «залежаць ад існуючых умоў».

Адносна верагоднасці этнічных чыстак старшыня Меджліса заўважыў, што раскол у пытанні крымскага рэферэндуму праходзіў і па этнічнай лініі - крымскія татары і многія ўкраінцы яго байкатавалі. Ён таксама не выключае маніпуляцыі па схеме «крымчане супраць украінскіх ваенных». «Калі такія метады будуць выкарыстоўвацца і далей, мы прыйдзем да сур'ёзнага канфлікту. Бо падобныя метады могуць распаўсюджвацца і на сферу адукацыі, і проста на бытавыя адносіны», - сказаў Чубараў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках