3 траўня 2024, Пятніца, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўкраінцаў у Шарамеццеве забіраюць пашпарты

57
Ва ўкраінцаў у Шарамеццеве забіраюць пашпарты

Мытнік прапанаваў грамадзяніну Украіны на відэакамеру адмовіцца ад грамадзянства краіны.

Апошнім часам на прапускных пунктах з РФ, у прыватнасці аэрапортах, значна пачасціліся выпадкі, калі расейскія мытнікі затрымліваюць украінскіх грамадзян. Так у людзей, якія прыбылі ў міжнародны аэрапорт Шарамеццева, забіраюць украінскія пашпарты і патрабуюць адмовіцца ад украінскага грамадзянства.

Пра гэта паведамляе LB.ua са спасылкай на відавочцы падзей дэпутата Палтаўскай аблрады. Паводле ягоных слоў, на пашпартным кантролі мытнікі забралі ў яго пашпарт і некуды сышлі. Праз нейкі час мытнік вярнуўся і прапанаваў на відэакамеру адмовіцца ад украінскага грамадзянства. "У выпадку адмовы мяне прыстрашылі забіраннем грамадзянскага пашпарту. Пасля працяглых дэбатаў пашпарт быў вернуты, і мяне прапусцілі на рэйс да Кіева", - адзначыў сведка. Варта адзначыць, што гэта не адзінкавы выпадак такіх здарэнняў.

Так, 15 сакавіка ў маскоўскім аэрапорце "Шарамеццева" былі затрыманыя і не дапушчаныя нда ўезд у Расею блізу 40 грамадзян Украіны, якія прыбылі ў Маскву авіярэйсамі з Кіева, Данецка ды іншых гарадоў Украіны. Пры гэтым кампетэнтнымі органамі РФ былі праведзеныя іх фатаграфаванне і дактыласкапія. Ніякіх тлумачэнняў наконт прычын затрымання ні грамадзянам Украіны, ні прадстаўніку Пасольства Украіны ў РФ, які прыбыў на месца, дадзена не было.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках