3 траўня 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніса Садоўскага затрымалі на выбарчым участку

13
Дзяніса Садоўскага затрымалі на выбарчым участку

Цяпер актывіст БХД дастаўлены ў УУС Кастрычніцкага раёна.

Адказнага сакратара аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніса Садоўскага, які з'яўляецца таксама даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Мінгарсавета Максіма Гацака, затрымалі на выбарчым участку №53 Чыгуначнай акругі №20, у якой балатуецца Гацак, паведамляе прэс-служба Беларускай хрысціянскай Дэмакратыі.

Спачатку старшыня і намеснік старшыні камісіі не хацелі пускаць на ўчастак Садоўскага. Аднак пасля таго, як давераная асоба кандыдата паабяцаў напісаць скаргу на іх дзеянні, яго не выпусцілі з участку і выклікалі супрацоўнікаў міліцыі.

Паводле апошняй інфармацыі, Садоўскі дастаўлены ў УУС Кастрычніцкага раёна, у дачыненні да яго можа быць складзены пратакол паводле арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках