3 траўня 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жаўнер унутраных войскаў збег з часткі ў Менску

23
Жаўнер унутраных войскаў збег з часткі ў Менску

Аляксей Грынюк самавольна пакінуў частку.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ГУУС Менгарвыканкама.

«За самавольнае пакіданне воінскай часкі ўнутраных войскаў адшукваецца Грынюк Аляксей Фёдаравіч, 1993 года нараджэння, ураджэнец Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. На выгляд яму 18-20 гадоў, валасы кароткі русыя. Быў апрануты ў паліто цёмнага колеру да калена, цёмныя завужаныя джынсы, карычневыя туфлі, карычневую шапку з белымі палосамі альбо кепку цёмнага колеру», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошні раз жаўнера бачылі ў Заводскім раёне Менска.

Нагадаем, у пачатку студзеня была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да вайсковаслужачага 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы (Пухавіцкі раён Менскай вобласці). Ён пакінуў частку ноччу 3 студзеня, пасля таго як быў абвінавачаны ў выкарыстанні планшэта падчас нарада. Як высветлілася, жаўнер меў залежнасць ад гаджэтаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках