3 траўня 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыхільнікі Януковіча заблакавалі цэнтральную вуліцу Данецка

45

Мітынгоўцы патрабуюць вяртання да ўлады зрынутага прэзідэнта Украіны.

Удзельнікі данецкага мітынгу ў падтрымку адхіленага ад улады Віктара Януковіча перакрылі рух па вуліцы Арцёма і рушылі калонай да шахцёрскай плошчы. Пасля заканчэння мітынгу арганізатар прапанаваў паказаць сваю сілу і прайсціся пешым ходам праз цэнтральную частку горада. Натоўп падтрымаў яго і блакаваў вуліцу Арцёма, паведамляе выданне ОстроВ.

Сёння ў Данецку праходзіць акцыя пад лозунгам вяртання да ўлады Віктара Януковіча.

Паводле інфармацыі СМІ, блізу двух тысяч прарасейскіх актывістаў ужо сабраліся ў падтрымку зрынутага прэзідэнта на плошчы Леніна ў Данецку. У руках мітынгоўцы трымаюць сцягі Расейскай Федэрацыі. Некаторыя актывісты патрабуюць правядзення ў вобласці рэферэндуму аб вызначэнні далейшага лёсу Данбаса і раздаюць самаробныя бюлетэні. Іншая частка пратэстоўцаў патрабуюць вяртання ва Украіну Віктара Януковіча, без якога, на іх думку, у краіне «няма парадку».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках