3 траўня 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Украіна прыме бой і пераможа

152
Аляксандр Турчынаў: Украіна прыме бой і пераможа

Украінскія вайскоўцы будуць абараняць сваю тэрыторыю ў выпадку ўварвання.

Аб гэтым заявіў выконваючы абавязкі прэзідэнта краіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў на сустрэчы з міністрам замежных спраў ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам у суботу, 22 сакавіка, піша "Корреспондет".

«У выпадку ўварвання на нашу тэрыторыю, мы будзем прымаць бой, таму што гэта наша краіна, і ў нас няма альтэрнатывы па яе абароне», - пераказвае словы Турчынава прэс-служба Вярхоўнай Рады.

Са словаў Турчынава, спробы анэксіі незалежнай суверэннай тэрыторыі Украіны Расеяй - «гэта выклік не толькі Украіне, гэта выклік Еўропе і ўсяму цывілізаванаму чалавецтву». «Разам з тым, нягледзячы на ўсю складанасць сітуацыі - эканамічную і палітычную - Украіна будзе абараняць сваю тэрыторыю», - дадаў ён.

«Перакананы, што мы выйдзем з гэтай сітуацыі пераможцамі, і гэтыя выпрабаванні толькі ўмацуюць наш народ і дзяржаву», - дадаў Турчынаў.

У сваю чаргу міністр замежных спраў ФРГ адзначыў, што Еўропа «разумее ўсю складанасць цяжару і адказнасці, якую паклала на свае плечы новая ўлада». «Дзеянні Расеі ў Крыме - гэта адкрытая агрэсія, гэта парушэнне Канстытуцыі Украіны і міжнароднага права», - сказаў ён.

22 сакавіка выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў ў Кіеве сустрэўся з міністрам замежных спраў ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Напісаць каментар 152

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках