3 траўня 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Правы сектар» стаў партыяй і вылучыў кандыдата ў прэзідэнты

39
«Правы сектар» стаў партыяй і вылучыў кандыдата ў прэзідэнты

Дзмітрыя Яраша вылучылі кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 25 траўня.

Пра гэта журналістам паведаміў сябра партыі «Правы сектар» Андрэй Дзенісенка, паведамляе УНП.

Дзенісенка адзначыў, што хутка Дзмітрый Яраш таксама правядзе прэс-канферэнцыю для журналістаў.

З ягоных слоў, партыю «Правы сектар» сёння стварылі на аснове партыі «Украінская нацыянальная асамблея», якая мае свае суполкі ва ўсёй Украіне.

Нагадаем, 25 лютага ва Украіне стартавала выбарчая кампанія ў датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 25 траўня. Да 30 сакавіка могуць вылучацца кандыдаты ў прэзідэнты - як партыямі, так і самастойна. Для рэгістрацыі кандыдата неабходна ўнесці грашовы заклад у суме 2,5 млн грн.

Апошні тэрмін падачы дакументаў у Цэнтральную выбарчую камісію для рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты – 4 красавіка.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках