3 траўня 2024, Пятніца, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты пад прыкрыццём «жывога шчыта» захапілі авіябазу непадалёк ад Еўпаторыі

48

Акупанты зноў затуляліся жанчынамі.

Пасля гадзіннага штурму вайскоўцы здалі вайсковую частку ў Новафёдараўцы. Падчас перамоваў з прадстаўнікамі крымскай улады дасягнутая дамоўленасць аб здачы зброі ў зброевы пакой. Пасля гэтага вайскоўцы сабраліся на пляцы, праспявалі гімн Украіны, прынялі сцяг і пакідаюць частку, піша gazeta.uag.

У частцы застаецца ўзвод аховы, усе астатнія салдаты і афіцэры збіраюцца заўтра а 09:00 для атрымання далейшых распараджэнняў.

Штурм авіябазы пачаўся пасля 13:00 паводле мясцовага часу. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў кіраўнік крымскага медыяцэнтру Міністэрства абароны Украіны Уладзіслаў Селязнёў. «Крыніцы з Новафёдараўкі паведамілі, што ў гэтыя хвіліны ідзе штурм ў Новафёдараўцы. Працуюць цітушкі, - напісаў ён. - Усё ў дыме. Мы адступілі ў будынак штаба. «Зялёныя чалавечкі» стаяць у старонцы, назіраюць. Сярод тых, хто нападаў, ёсць мясцовыя, але вельмі шмат не мясцовых, твары людзей не знаёмыя».

Пазней стала вядома, што сярод тых, хто нападаў на частку - жанчыны, за іх плячыма - мужчыны ў цывільным. Журналістаў выгналі за дарогу і забаранілі набліжацца, «бо будуць наступствы», паведамляе Крим.SOS. Раней камандзіру ўкраінскай вайсковай часткі А1100 у Крыме быў выстаўлены ўльтыматум: калі частка не будзе здадзена да 13:00, будзе штурм.


Live streaming video by Ustream

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках