3 траўня 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП затрымлівае фанатаў БАТЭ ў Гародні

15
АМАП затрымлівае фанатаў БАТЭ ў Гародні

Міліцыя зняла з цягніка заўзятараў БАТЭ, якія накіроўваліся на матч Кубка Беларусі.

Як стала вядома парталу belultras.by фанатаў футбольнага клуба БАТЭ, якія прыехалі на кубкавы матч з «Нёманам» і выйшлі прагуляцца ў цэнтр горада з асаблівай увагай спыняе і абшуквае гарадзенскі АМАП. Некаторых спрабавалі забраць у аддзяленне міліцыі толькі праз тое, што хлопцы былі з ружамі футбольнага клуба БАТЭ.

Таксама, вядома што многіх заўзятараў барысаўскага клуба, якія прыехалі ў Гародню на цягніку, міліцыя закрыла ў актавай зале, перад гэтым перапісаўшы ва ўсіх звесткі.

Нагадаем, у канцы студзеня органы правапарадку абвясцілі сапраўднае паляванне на заўзятараў БАТЭ. Яно пачалося пасля з'яўлення ў інтэрнэце фатаграфіі фанатаў з лозунгам у падтрымку Еўрамайдану і з бел-чырвона-белым сцягам.

Аднаму з заўзятараў ужо далі 5 сутак арышту за тое, што яго, нібыта, апазналі на здымку. І гэта з улікам таго, што ўсе твары на фатаграфіі былі зафарбаваныя і па ёй немагчыма ўсталяваць асобу чалавека. Пасля таго, як барысаўчаніна ў сераду ўвечары запрасілі на гутарку ў міліцыю, дадому ён ужо не вярнуўся. А ў чацвер адбыўся закрыты суд, на якім заўзятару БАТЭ вынеслі прысуд за «парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікетавання».

Фота з архіву belultras.by

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках