3 траўня 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: Эканамічная частка асацыяцыі будзе падпісаная ў чэрвені

12
Штэфан Фюле: Эканамічная частка асацыяцыі будзе падпісаная ў чэрвені

Эканамічная частка пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўразвязам можа быць падпісаная ўжо ў чэрвені.

Як паведамляе ТСН, пра гэта заявіў камісар ЕЗ у пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле.

«Яна (эканамічная частка) найважнейшая, але ў той жа час мы бачым важнасць правядзення сумленных і свабодных прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў траўні. І мы спадзяемся, што праз месяц пасля выбараў мы зможам апынуцца ў найлепшай сітуацыі для завяршэння працэсу падпісання, у тым ліку ўключаючы іншыя важныя часткі пагаднення аб асацыяцыі, якія застаюцца інтэграванымі ў адно пагадненне», - адзначыў ён.

Пры гэтым ён паведаміў, што плануе бліжэйшым часам наведаць Украіну.

«Я планую неўзабаве наведаць Украіну і пагаварыць аб шэрагу рэформаў, са мной паедуць эксперты і калегі з Еўрапейскай камісіі, каб напрацаваць пэўныя «дарожныя карты» ў розных сферах, такіх як гандаль, фінансы, энергетыка, дапамога прамысловасці. І я таксама вельмі зацікаўлены працягваць дыялог з парламентарыямі ў Вярхоўнай Радзе», - заявіў Штэфан Фюле.

Нагадаем, учора Украіна падпісала палітычную частку асацыяцыі з ЕЗ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках