3 траўня 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штурм Бельбека: БТР пратараніў вароты, ёсць параненыя

83

Расейскі спецназ захапіў украінскую вайсковую частку ў Бельбеку.

Згодна са станам на 18:00 паводле мясцовага часу вароты ўжо выламаныя, піша gazeta.ua.

Як паведамілі ў эфіры 5 канала, украінскіх вайскоўцаў закідваюць святло-шумавымі гранатамі, на тэрыторыю в/ч заехала карэта «хуткай». Паводле інфармацыі журналісткі Мірыям Драгінай, вядома, што паранены адзін з журналістаў.

Пазней стала вядома, што расейскія салдаты занялі ўсю тэрыторыю часткі.

Перад гэтым прадстаўнікі акупантаў выставілі ўкраінскім вайскоўцам ультыматум: здацца на працягу гадзіны, інакш будзе штурм.

Камандзір 204-й брыгады тактычнай авіяцыі, якая дыслакуецца ў Бельбеку, палкоўнік Юлій Мамчур наадрэз адмаўляецца выконваць патрабаванні акупантаў. Як стала вядома пазней, ужо прагучала першая баявая сірэна з боку расейцаў, здаліся снайперы. Пра гэта паведаміла журналістка Мірыям Драгіна.

З яе слоў, камандзір вайсковай частцы Юлій Мамчур заклікаў сваіх вайскоўцаў заставацца вернымі прысязе. Таксама, паводле інфармацыі, ва ўкраінскай частцы мала зброі - старыя зеніткі, тры грузавікі і адзін аўтамат на пецярых. Падчас перамоваў Мамчура з прадстаўніком расейскага боку, камандзір украінскай часткі сказаў, што загаду здавацца не было, і ўсе вайскоўцы застаюцца на сваіх месцах.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках