3 траўня 2024, Пятніца, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аплявуха для Пуціна

58
Аплявуха для Пуціна

Крэмль лічыць падпісанне Украінай асацыяцыі з ЕЗ уварваннем Еўропы ў зону ягоных інтарэсаў.

Такое меркаванне выказаў кіраўнік украінскага цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў «Пента» Уладзімір Фясенка, які пракаментаваў сайту charter97.org падпісанне Украінай Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім звязам.

«Гэта толькі першы этап пагаднення. Другі, больш значны этап - гэта падпісанне пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і Еўразвязам, то бок, эканамічная частка. Яна будзе падпісаная пасля прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. Еўропа пайшла на паскарэнне падпісання гэтага пагаднення для таго, каб у цяперашняй складанай сітуацыі падтрымаць Украіну і паказаць украінцам, а таксама Расеі, што ЕЗ разглядае Украіну як свайго бліжэйшага саюзніка», - упэўнены эксперт.

На думку палітолага, «гаворка тут ідзе не толькі аб маральнай падтрымцы, бо падпісанне палітычнай часткі таксама будзе спрыяць пачатку нацыянальных рэформаў ва Украіне, што вельмі важна для абнаўлення ўкраінскага грамадства і палітычнай сістэмы краіны».

«Таксама гэты дакумент нельга ацэньваць менавіта ў плашчыні вайны за Украіну. Так, Расея, на жаль, менавіта так гэта і разглядае. Крэмль мяркуе, што новы фармат стасункаў паміж Украінай і ЕЗ азначае, што Еўропа ўрываецца ў зону яго жыццёвых інтарэсаў. Але я думаю, што нельга разглядаць Украіну толькі як аб'ект барацьбы геапалітычных гігантаў. Украіна мае права суверэннага выбару і для яе аптымальны варыянт - мець сяброўскія адносіны і з Еўрапейскім звязам, і з Расеяй. Але пасля гісторыі з Крымам стала відавочна, што Расея не хоча быць дружалюбным партнёрам для Украіны і дзейнічае ў дачыненні да яе вельмі агрэсіўна і нецывілізавана», - падкрэсліў Уладзімір Фясенка.

Нагадаем, сёння ў Брусэлі быў падпісаны палітычны блок Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўрасаюзам.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках