3 траўня 2024, Пятніца, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала лідара данецкіх сепаратыстаў

19
СБУ затрымала лідара данецкіх сепаратыстаў

Служба бяспекі Украіны ў адпаведнасці з пастановай суда затрымала лідара так званага «народнага апалчэння Данбаса» Міхаіла Чумачэнку.

«У затрыманага канфіскаваныя матэрыялы, якія сведчаць аб намерах сёння ў час правядзення масавага мерапрыемства ў Данецку заклікаць удзельнікаў да незаконных дзеянняў, у прыватнасці, да сілавога захопу будынка абласной дзяржаўнай адміністрацыі», - гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Устаноўлена, што сепаратыст планаваў абвясціць сябе «народным губернатарам». Міхаілу Чумачэнку прад'яўлена афіцыйнае падазрэнне ў падрыхтоўцы да здзяйснення злачынстваў, прадугледжаных арт.109 (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці захоп дзяржаўнай улады) і 110 (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Нагадаем, раней супрацоўнікі СБУ арыштавалі лідара прарасейскіх сепаратыстаў Данецка самаабвешчанага «народнага губернатара» Данбаса Паўла Губарава.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках