3 траўня 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сібіры загаварылі аб незалежнасці ад Расеі

59
У Сібіры загаварылі аб незалежнасці ад Расеі

У Бураціі прайшоў мітынг супраць агрэсіі Расеі ў Крыме пад лозунгам: «Не будзем душыць чужую свабоду».

Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі».

У паведамленні адзначаецца, што ў адрозненне ад праваахоўнікаў, пратэстуючых было няшмат: на 10 удзельнікаў мітынгу - 150 паліцыянтаў і агентаў ФСБ, распавядаюць відавочцы. За мітынгам, які праходзіў на гандлёвай плошчы горада, назірала каля трох дзясяткаў прадстаўнікоў прэсы, піша УНІАН.

«Большасць насельніцтва Бураціі не разумее, чым нам пагражае гэтая вайна. У гэты момант нам было б непрыемна асацыявацца хоць чым-небудзь з мілітарыстамі, агрэсарам», - заявіла адна з арганізатарак акцыі Надзея Нізаўкіна.

Са слоў Нізаўкінай, следствам агрэсіўнай палітыкі Расеі ў Крыме, стане канчатковае падаўленне свабоды ў самой Расеі: «Як вядома, зараз ўносяцца вельмі сур'ёзныя папраўкі ў заканадаўства. Наш Крымінальны кодэкс ім, напэўна, здаўся занадта мяккім. Цяпер у нас будзе забаронена, па-першае, апраўданне фашызму, па-другое, абмеркаванне Крымскага пытання, па-трэцяе, перагляд вынікаў Вялікай Айчыннай вайны. Чамусьці ніхто не ўспамінае, што распальванне агрэсіўнай вайны гэта таксама - артыкул у Кодэксе. І цяпер яе можна было б цалкам прымяніць да нашага ўраду і да нашых праўрадавых навін».

Яна заклікала ўсіх прысутных зразумець, што ўкраінцы змагаліся за сваю свабоду і культурную самабытнасць - гэта тое, што ўшчамляецца ў Бураціі.

«Гэта справа не толькі Украіны. Гэта справа Бураціі. Мы выдатна ведаем, што цяпер забараняецца бурацкая мова. Бурацкая мова - гэта нацыянальная мова, гэтак жа як і ўкраінская. Украінцы цяпер змагаюцца за сваю мову, за сваю дзяржаву. Мы павінны змагацца за элементы бурацкай дзяржаўнасці. Мы павінны падтрымаць гэты прэцэдэнт. Мы не павінны абмяркоўваць - хто яны - бандэраўцы, аранжысты, фашысты - усе гэтыя цэтлікі на іх навешвае наша ўлада. Мы павінны толькі радавацца, што ствараецца прэцэдэнт рэальна незалежнай дзяржавы з адной з былых Савецкіх рэспублік», - заявіла Нізаўкіна.

Са слоў бурацкага праваабаронцы Доржа Дугарава, які таксама прысутнічаў на мітынгу, бураты заўсёды цёпла ставіліся да ўкраінцаў, якія з'яўляюцца для іх прыкладам таго, як трэба змагацца за свае правы. «Свабода - гэта прыклад і надзея для Бураціі таксама атрымаць сваю свабоду і незалежнасць», - заявіў Дугараў.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках