3 траўня 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава заняла трэцяе месца ў агульным заліку Кубка свету ў біятлоне

11
Домрачава заняла трэцяе месца ў агульным заліку Кубка свету ў біятлоне

Сёння ў нарвежскім Холмэнколене прайшла заключная ў гэтым сезоне гонка пераследу ў рамках Кубка свету ў біятлоне.

Паводле вынікаў дзевяці кубкавых этапаў уладальніцай малога Хрустальнага глобуса ў гэтай намінацыі стала фінская біятланістка Кайса Мякярайнен, якая набрала 350 ачкоў. Другое месца ў гэтых «даганялках» у нарвежскай спартоўкі Туры Бергер - 319 балаў, а трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў - 2014 беларуска Дар'я Домрачава набрала 296 балаў і замкнула тройку фаварытаў гонак пераследу, піша БелТА.

У агульным заліку Кубка свету лепшая беларуская біятланістка незалежна ад вынікаў заўтрашняга мас-старту таксама зойме трэцяе месца ўслед за Мякярайнен і Бергер. Цяпер у фінскай біятланісткі 842 ачкі, у нарвежкі на 10 балаў менш, а ў беларускі 750 заліковых ачкоў.

У мужчын у агульным заліку датэрмінова лепшым стаў француз Мартэн Фуркад, які набраў 828 ачкоў, другім ідзе нарвежац Эміл-Хегле Свэндсан - 588 балаў, а на трэцім месцы яго суайчыннік Ёханэс-Цінес Бо, які мае ў сваім актыве 583 ачкі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках