3 траўня 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Пуцін будуе новы сусветны парадак

13
Аляксандр Турчынаў: Пуцін будуе новы сусветны парадак

Панаваць у ім будзе агрэсія і мова зброі.

Сёння адбылася сустрэча в.а. прэзідэнта Украіны, старшыні Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава з прэм'ер-міністрам Канады Стывенам Харперам.

Падчас сустрэчы бакі адзначылі, што Украіну і Канаду аб'ядноўваюць «асабліва цёплыя і сяброўскія адносіны, бо ўкраінская дыяспара налічвае больш за мільён украінцаў». Акрамя таго, бакі абмеркавалі сітуацыю, якая склалася ва Украіне, паведамляе прэс-служба Вярхоўнай Рады.

Аляксандр Турчынаў падкрэсліў, што, не маючы ніякіх аргументаў, Расейская Федэрацыя акупавала Крым, які з'яўляецца часткай суверэннай тэрыторыі Украіны. «Сёння мы робім усё, каб мірным шляхам развязаць гэтую праблему», - сказаў ён, адзначыўшы, што краіне патрэбна не толькі маральная, але і рэальная вайскова-тэхнічная падтрымка з боку нашых стратэгічных партнёраў і гарантаў суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Аляксандр Турчынаў адзначыў, што сёння супрацьстаянне паміж Украінай і Расеяй - «гэта праблема не толькі Украіны, а выклік усяму цывілізаванаму свету». «Сваімі дзеяннямі Пуцін ставіць пад сумнеў усю сістэму сусветнай бяспекі. Гэта спроба змяніць сусветны парадак, стварыўшы новы, дзе будзе панаваць агрэсія і мова зброі», - адзначыў кіраўнік парламента, падкрэсліўшы, што незалежна ад рэакцыі свету, украінцы гатовыя абараняць сваю краіну.

У сваю чаргу, Стывен Харпер адзначыў, што дзеянні Расеі ў Крыме вельмі небяспечныя.

«Тое, што адбываецца ў Крыме - парушэнне Канстытуцыі, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэннасці незалежнай дзяржавы», - сказаў ён, дадаўшы, што рэферэндум, які адбыўся на паўвыспе - «толькі прыкрыццё для расейскай акупацыі Крыму».

Акрамя таго, прэм'ер-міністр Канады адзначыў, што агрэсія Расеі ў Крыме з'яўляецца прычынай для сур'ёзнага рэагавання ўсёй сусветнай супольнасці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках