3 траўня 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Украіна будзе вольнай і годнай еўрапейскай краінай

17
Дональд Туск: Украіна будзе вольнай і годнай еўрапейскай краінай

У Польшчы ўпэўненыя, што Украіна захавае сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць.

Краіну чакаюць цяжкія рэформы. Пра гэта заявіў кіраўнік партыі Грамадзянская платформа, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас пасяджэння рады партыі ў Варшаве, паведамляе Polskie radio. Палітык заявіў, што Украіна будзе вольнай, годнай еўрапейскай краінай, якая захавае сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. Туск таксама адзначыў, што ўдзел Польшчы ў справах Украіны - гэта з аднаго боку эмацыйны парыў, а з другога - аснова дзяржаўнай палітыкі.

«Кожны, хто хоча бяспечнай Польшчы, павінен зараз трымаць кулакі за Украіну», - дадаў палітык.

Спецыяльным госцем пасяджэння рады Грамадзянскай платформы стаў украінскі палітык Віталь Клічко. «Польшча - гэта выдатны прыклад таго, як можна рэалізаваць свае мары», - заявіў ён. Ён падкрэсліў, што ўкраінцы з'яўляюцца еўрапейцамі не толькі геаграфічна, але і ментальна, і цяпер у яго краіне можна правесці рэформы еўрапейскага ўзору, патрэбныя толькі маральная і эканамічная падтрымка і свежыя ідэі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках