3 траўня 2024, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майдан збірае антываеннае Веча

19
Майдан збірае антываеннае Веча

У нядзелю, 23 сакавіка, на Майдане Незалежнасці ў Кіеве адбудзецца Народнае Веча.

Пра гэта паведаміла спявачка Руслана Лыжычка, паведамляе gazeta.ua.

З яе слоў, Веча збіраецца, «каб паказаць, што Майдан ёсць, і што ён можа зрабіць сёння».

«Усіх, хто супраць дзеянняў Пуціна, супраць вайны Пуціна ва Украіне, усіх, хто не пагаджаецца з сфальшаваным далучэннем Крыма, усіх, хто хоча падтрымаць крымчукоў, украінскіх вайскоўцаў, крымскіх татараў, усіх, хто хоча падтрымаць наш Харкаў, наш Данецк, Днепрапятроўск, Запарожжа, Херсон, наш Марыупаль - усё тыя гарады, якія былі, ёсць і застануцца Украінай, - і ўсіх, хто хоча паказаць свету, што Украіна - адзіная, мы просім прыйсці ў гэтую нядзелю на Веча», - сказала Руслана.

«Гэта Веча канкрэтна супраць вайны Пуціна», - падкрэсліла яна.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках