3 траўня 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адэсе затрымалі ўзброеных аўтаматамі дыверсантаў

31

Служба бяспекі Украіны затрымала ў Адэсе дыверсійную групу.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

«22 сакавіка Службай бяспекі Украіны ў Адэсе затрыманая злачынная дыверсійная група ў складзе чатырох чалавек, узброеная аўтаматамі АКС-7,62 і пісталетамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Група планавала здзейсніць узброены напад на вайсковую частку, дыслакаваную ў Адэскай вобласці, і завалодаць агнястрэльнай зброяй.

Зламыснікі таксама планавалі прыцягнуць да супрацьпраўнай дзейнасці блізу 100 падрыхтаваных асоб з вопытам вайсковай службы або ўдзелу ў баявых дзеяннях.

СБУ стала вядома, што для стварэння рэзанансу падчас масавых мітынгаў планаваўся захоп адміністрацыйных будынкаў, гвалт над грамадзянскім насельніцтвам, супраціў прадстаўнікам улады з ужываннем зброі і выбуховых рэчываў.

Фото: www.sbu.gov.ua
Фото: www.sbu.gov.ua

Фота:kvedomosti.com

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках