3 траўня 2024, Пятніца, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карабель «Славуціч» разбіваюць кувалдамі, раздаюцца стрэлы

22
Карабель «Славуціч» разбіваюць кувалдамі, раздаюцца стрэлы

Невядомыя ў цывільным разбіваюць украінскі карабель, які знаходзіцца ля акупаванага расейцамі Севастопаля.

Аб гэтым паведамляецца на старонцы супольнасці «Еўрамайдан SOS» у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Карабель «Славуціч» разбіваюць амаль 50 чалавек у цывільным з кувалдамі. Раздаюцца стрэлы. Пра гэта паведаміла жанчына, якая прадставілася мамай аднаго з матросаў, які знаходзіцца на караблі. З яе слоў, «Славуціч» забарыкадаваны з усіх бакоў. «Людзей у цывільным прывезлі, яны ўвайшлі праз расейскі КПП, прайшлі па вадзе на буксіры і адтуль высадзіліся на карабель», - адзначаецца на старонцы супольнасці.

Са слоў актывістаў, інфармацыя аб узяцці карабля ў сапраўдны момант не адпавядае рэчаіснасці: «Ізноў патэлефанавала па тэлефоне мама аднаго з матросаў, якія знаходзяцца на караблі «Славуціч». Кажа, што на ТБ распавядаюць, што карабель ужо захапілі. Але жанчына настойвае, што гэта не так. «Яны ўнутры, яны яшчэ на караблі... Мне дзіця тэлефануе і кажа: «Мама, мы не здаемся!» Перадайце ўсім!».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках