3 траўня 2024, Пятніца, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызнаў Крым часткай Расеі

236
Лукашэнка прызнаў Крым часткай Расеі

Беларускі дыктатар прызнаў акупацыю Крыму.

Заявы ён зрабіў у нядзелю журналістам у Менску, паведамляе БелТА.

Усё, што адбылося і адбываецца ва Украіне, мне катэгарычна агідна і не падабаецца. Навошта было, прыйшоўшы да ўлады, забараняць расейскую мову і ціснуць на расейскамоўных людзей? Кажуць, што Расея адсекла Крым. Дык вы, палітыкі, не падстаўляйцеся. Расея ўбачыла, што адбываецца. Там, у Крыме 2,5 млн расейцаў, і Расея ўмяшалася. Але нагоду і прычыну дала гэтая ўлада», - сказаў ён.

У той жа час, з ягоных слоў, Беларусь будзе выбудоўваць адносіны з новай уладай ва Украіне.

Таксама ён пракаментаваў «рэферэндум» у Крыме.

«Крым не з'яўляецца незалежнай дзяржавай, як тая ж Асеція, Абхазія і г.д. Крым сёння - частка тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Можна прызнаваць гэта ці не прызнаваць, але ад гэтага нічога не зменіцца. Мы свой пункт гледжання выказалі. Кажуць, што яна такая, каб і тых, і гэтых не пакрыўдзіць. А мы нікога не збіраемся крыўдзіць», - сказаў ён.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што ад беларускага боку ніхто не патрабуе прызнання Крыму і падтрымкі расейцаў або выступаць супраць гэтага.

«Я шчыра кажу: ад мяне і ад нашых праўладных структур, МЗС ніхто гэтага не патрабуе. Я думаю, сітуацыя будзе развівацца дэ-факта, ці стане яна дэ-юрэ, прызнаюць гэта потым, ці будзе прызнавацца Крым як рэгіён Расейскай Федэрацыі - гэта ўжо ўсё роўна, бо Расею ўсе прызнаюць. Мы ў гэтыя нетры абсалютна не залазім. Гэта дрэнна, што прыйшлося і ў тым ліку Расейскай Федэрацыі прымаць падобныя меры», - дадаў ён.

Таксама, з ягоных слоў, Украіна павінна застацца адзінай дзяржавай.

«Украіна павінна застацца адзінай краінай, непадзельнай і пазаблокавай дзяржавай. Калі заўтра ва Украіне высадзіцца НАТА, гэта для нас катэгарычна непрымальна. Федэрацыя - гэта вельмі небяспечна для дзяржавы. Гэта вайна, гэта можа выліцца ў далейшае супрацьстаянне і бойку», - дадаў ён.

Пры гэтым Лукашэнка мяркуе, што Украіне трэба дапамагчы ў правядзенні нармальных прэзідэнцкіх выбараў, але мае сумнеў, што такія выбары магчымыя.

«Але я не веру, што гэта можна зрабіць. Там ёсць розныя групоўкі і за кожным палітыкам стаіць група ўзброеных людзей. Калі туды падкінуць іскру, будзе горача ўсім. Тое, што ў Крыме адбылося, гэта будуць яшчэ кветачкі. Будзе цяжка і захаду, і ўсходу, калі адбудзецца эскалацыя гэтага канфлікту або яго кансерваванне. Украінскі народ павінен сам «у спакойнай абстаноўцы вызначыць, з якой уладай яму жыць далей», - мяркуе ён.

Таксама Лукашэнка перасцерагае ўкраінскія ўлады ад выхаду краіны з СНД і называе гэтую пастанову неабдуманым крокам.

«Чаму б не выкарыстоўваць гэтую пляцоўку для таго, каб хаця б прагучала твая кропка гледжання, каб ты мог данесці свой мэсыдж да іншых дзяржаў? Я буду старацца данесці ўсё гэта да ўкраінцаў. Бліжэйшым часам я хачу сустрэцца з некаторымі ўкраінскімі палітыкамі. У тым ліку я папрашу іх, каб яны не рабілі неабдуманыя крокі. Што, СНД да чагосьці моцна абавязвае Украіну? Навошта грукаць дзвярамі, якія можна выкарыстоўваць?» - заявіў ён.

Фота: РІА Новости

Напісаць каментар 236

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках