3 траўня 2024, Пятніца, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат ЗША ўхваліў вылучэнне Кіеву мільярда даляраў

7
Сенат ЗША ўхваліў вылучэнне Кіеву мільярда даляраў

Сенатары падтрымалі законапраект аб мерах падтрымкі Украіны і санкцыях у дачыненні да Расеі.

На працэдурным галасаванні яны падтрымалі праект рашэння, які дае гарантыі на 1 мільярд даляраў па даўгах Украіны, а таксама дае 150-мільённы пакет дапамогі Украіне. Супраць законапраекта выказаліся 17 членаў сената. Такім чынам, пытанне будзе вынесена на фінальнае галасаванне, піша «Лiга.нет».

Праект закона прадугледжвае і магчымасць санкцый супраць грамадзян Расеі і Украіны, якіх сенатары палічаць адказнымі за карупцыю, парушэнні правоў чалавека і падрыў стабільнасці ва Украіне.

Нагадаем, раней санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў і бізнесменаў, а таксама супраць банка «Расея» ўвёў сваімі ўказамі прэзідэнт Барак Абама.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках