4 траўня 2024, Субота, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Межыгор'е ацанілі ў мільярд

9
Межыгор'е ацанілі ў мільярд

Эксперты правялі ацэнку кошту рэзідэнцыі былога прэзідэнта Украіны.

Па іх словах, яна можа пацягнуць прыкладна на мільярд грыўняў, пішуць "Вести".

"Але мэтазгодна яго прадаць па частках, больш выгадна і хутка", - лічыць віцэ-прэзідэнт асацыяцыі рыэлтараў Артур Піліпчук. Праўда, эксперты не выключаюць, што гаспадары праз суды змогуць вярнуць сабе нерухомасць назад.

Адзначаецца, што не меншую цікавасць уяўляюць і іншыя дзяржрэзідэнцыі. Іх роўна 20: акрамя афіцыйных - на вуліцы Банкавай, Марыінскага палаца і "Дома з хімерамі", ёсць яшчэ дзесятак аб'ектаў у Кіеве, паляўнічыя ўгоддзі ў "Залессі", любімая Юшчанкам "Сінягора" на Івана-Франкоўшчыне і "нумарныя" дзяржаўныя лецішчы ў Крыме. Апошнія, мяркуюць эксперты, "сышлі" незваротна. Што тычыцца астатніх рэзідэнцый, то пытанне ў кошце, лічаць рыэлтары. Каб не траціць гады на VIP-пакупніка, прыйдзецца дэмпінгаваць.

"Цяпер у нас ідзе рэвізія, пасля якой будзе вырашацца, што прадаваць, а што пакінуць. Пра продаж, напрыклад, Украінскага дома або Марыінскага палаца гаворкі не можа быць", - заявіла крыніца ў дзяржкіраванні справамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках