3 траўня 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: У «Коньяспары» караюць за мат

8
Аляксандр Глеб: У «Коньяспары» караюць за мат

Паўабаронца зборнай Беларусі распавёў пра незвычайную традыцыю ў сваёй новай камандзе.

Аказваецца, капітан «Коньяспара» дае аплявуху маладым гульцам, якія ўжылі мацюкальныя словы. Пра гэта Аляксандр Глеб заявіў у інтэрв'ю «Прессболу».

«Тут, дарэчы, ёсць пацешная традыцыя. Капітан каманды карае маладых гульцоў за мацерныя словы. Напрыклад, дае ім аплявуху. А калі правініліся два ці тры чалавекі, яны б'юць адзін аднаго. Я нават выкладваў гэта ў "інстаграме". Даўно так не смяяўся - прадставіў сабе беларускую моладзь у падобнай сітуацыі.

Хоць, кажуць, у іншых турэцкіх камандах ёсць звычаі і горш», - сказаў Глеб.

5 студзеня 2014 года беларускі паўабаронца падпісаў кантракт з клубам «Коньяспар» тэрмінам на паўгода з магчымым працягам яшчэ на год па ўзаемнай згодзе бакоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках