4 траўня 2024, Субота, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонцы адзначаюць гадавіну дэпартацыі ў Сібір

3
Эстонцы адзначаюць гадавіну дэпартацыі ў Сібір

Сёння ў Эстоніі адзначаецца 65 гадавіна дэпартацыі жыхароў краіны ў Сібір у 1949 годзе.

Апоўдні прэзідэнт краіны Тоомас Хендрык Ільвес (Toomas Hendrik Ilves) пакладзе да падножжа помніка Перамогі ў Вызваленчай вайне адзіны вянок кіраўніка дзяржавы і дзяржаўных устаноў "Ад народу Эстоніі", піша "Інтэрфакс".

У шэрагу гарадоў пройдуць памятныя мерапрыемствы, канферэнцыі, набажэнствы. На талінскай плошчы Свабоды і на Ратушнай плошчы ў Тарту ў 18:00 (час мясцовы) будуць запаленыя 20 тысяч памінальных свечак, якія будуць гарэць да раніцы.

25 сакавіка 1949 года ў Эстоніі пачалася аперацыя "Прыбой", падчас якой без суда і следства органамі міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР было выслана 19 эшалонамі ў Сібір і раёны Поўначы каля 7,5 тыс. сем'яў - у агульнай колькасці больш за 20 тыс. чалавек. Гэта складала прыкладна 3% ад колькасці насельніцтва на пачатак 1945 года.

Каля паловы дэпартаваных склалі жанчыны, прыкладна траціну - дзеці.

Прыблізна 3 тыс. чалавек загінулі па дарозе і ў спецпасяленнях. Многія сем'і потым аселі ў Сібіры і не вярнуліся ў Эстонію.

Адной з мэтаў высылкі было знішчэнне базы супраціву Савецкай уладзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках